Жыццё часам цудоўнае: на нашым фэсце з прыемнасцю пагадзіўся выступіць легендарны Алесь Разанаў! ;)
Кароткая біяграфія
Алесь Разанаў нарадзіўся 5 сьнежня 1947 г. ў вёсцы Сялец Бярозаўскага раёну Брэсцкае вобласьці ў сям'і служачых. У 1955 пайшоў у Сялецкую сярэднюю школу, якую закончыў у 1966 і паступіў на філфак БДУ.
У 1970-1971 выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Кругельскай сярэдняй школе Камянецкага раёна.
У 1971-1972 у савецкай арміі.
З 1972 літсупрацоўнік газэты «Літаратура і мастацтва» і бюлетэня «Родная прырода». Член СП Беларусі з 1972.
З 1974 рэдактар, затым старшы рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура».
З 1986 на творчай рабоце. Вучыўся ў славістычнай школе ў Чэхаславаччыне (1988).
З 1990 старшыня Беларускага рэспубліканскага фонду імя Рэрыхаў, з 1992 навуковы супрацоўнік Нацыянальнага навукова-асьветнага цэнтра імя Ф. Скарыны. Віцэ-прэзідэнт Беларускага Пэн-цэнтра.Аўтар зборнікаў паэзіі «Адраджэньне», «Назаўжды», «Каардынаты быцьця», «Шлях - 360», «Вастрыё стралы», «У горадзе валадарыць Рагвалод» (Вершаказы і пункціры).
Паэзія Разанава патрабуе ўдумлівага і неаднаразовага прачытаньня, заўсёды адкрывае новыя абсягі творчай індывідуальнасьці. Выступае з артыкуламі па пытаньнях сучаснага літаратурнага працэсу, а таксама ў жанры эсэістыкі. Вядомы як перакладчык. Яго творы перакладзены на ангельскую, балгарскую, грузінскую, чувашскую, чэшскую, эстонскую мовы.
Click to view