(no subject)

Mar 02, 2013 19:10

Маршрут наверх Бурдж-Халіфы пачынаецца з Dubai Mall'a. Па гандлёвым цэнтры варта прайсціся дзеля гіганцкага акварыюму. Як ён выглядае зблізу, вы можаце пабачыць у відэа. А за фотачкамі - запрашаю пад кат.

image Click to view




1. За жыццём воднага сусвету можна назіраць з хола абсалютна бясплатна.


2. А каб патрапіць усярэдзіну трэба заплаціць за квіток - каля $20.


3.


4.


5.


6. Пагуляўшы па "трубе" мы падняліся на другі паверх - экспазіцыя працягваецца сярод дзясятка-двух невялікіх акварыюмаў з разнастайнымі рыбкамі, змеямі, яшчаркамі.


7. Некаторыя плаваюць, раскрыўшы рты.


8. Тут жа можна ўзяць вадалазны рыштунак і пагрузіцца ў вялікі акварыюм.


9. А можна пастаяць над ім.


10. Забаўная штука была ў адным з маленькіх акварыюмаў - пластыкавая "бурбалка", у якую можна было залезці.


11. Я неяк не адразу і заўважыў, што залез туды следам за арабскай жанчынай сталага веку.


12.


13. Мы выйшлі назад у гандлёвы цэнтар. Над намі ззяла зорнае неба.


14. І паведмленне пра raspodaju. Між іншым, міф пра танны Дубай не спраўдзіўся. Адзенне на парадак даражэйшае, чым у Індыі, а можа нават і больш дарагое, чым Менскае. На элетроніку самыя звычайныя цэны. Што ў Дубаі, што ў Чэнаі, што на онлайнеры.


Вандрую, Дубаі, ААЭ

Previous post Next post
Up