Межы раёнаў пакінуў нязменнымі, але згрупіраваў іх паводле таго, у якім ваяводстве знаходзіўся цэнтр раёна на 1619 год.
Цікавыя назіранні:
Магілёў - у Мсціслаўскім ваяводстве, Гомель - у Менскім. Брагін і Хойнікі - у Кіеўскім (адпаведна, у складзе Польшчы, а не ВКЛ). Гародня - у Троцкім. Тураў прыналежыў Брэсту, а Петрыкаў - Наваградку.
Дадзеная карта раскрывае культурныя асаблівасці рэгіёнаў Беларусі, якія я адчуваў, але не мог сфармуляваць. Дзяржынск і Валожын - два розныя сусветы. Магілёў і Бабруйск - таксама. А вось Навагрудак, Баранавічы і Нясвіж - нібыта з аднаго цеста, хаця знаходзяцца зараз у трох розных абласцях. Яшчэ Тураў, які самотна смуткуе без свайго брата Пінска.
Зроблена на аснове карты
UPD.
Тое ж самае - на больш яснай анове:
Цяпер дадамо межы губерняў Расійскай імперыі. Тут можам заўважыць некалькі асаблівасцяў:
1. Межы Віленскай губерні на тэрыторыі Беларусі амаль паўтараюць межы Віленскага ваяводства.
2. Гродна і Ліда - як і раней у розных адміністратыўных адзінках,
3. Бабруйск - па-ранейшаму з Мінскам, а не з Магілёвам.
4. А вось Гомель на гэты раз перабраўся з Мінскага падданства ў Магілёўскае.
5. І Орша ўцякла ад Віцебска і далучылася да Магілёва.
6. Полацк пазбавілі самастойнасці і падпарадкавалі Віцебску.
Цяпер дададзім мяжу паміж Заходняй і Ўсходный Беларуссю (1939). Цікава, што паўночны адрэзак цалкам супадае з мяжой Віленскай губерні. Дарэчы, уся мяжа 1939 года супадае з межамі раёнаў. Акрамя Докшыцкага і Салігорскага, якія яна разразае на дзве часткі. Астатнія раёны цалкам уваходзілі ў склад ці то Заходняй, ці то Ўсходняй Беларусі.
З высноваў пакуль: што Віленшчына - гэта нейкі асаблівы край, які праіснаваў да 1918 года in one piece.