Палац Губернатара ў Магілёве

Aug 19, 2022 15:47

На пл. Славы (ака Гандлёвай, ака Савецкай) у Магілёве побач з ратушай стаялі будынкі губернскага праўлення і палаца губернатара.
Калісьці выказваліся думкі пра іх магчымае аднаўленне.

Вось гэтыя будынкі на паштоўцы пачатку 20 ст.


Мне стала цікава, ці сапраўды гэта можна зрабіць? Я знайшоў стары картаграфічны матэрыял і нанёс яго на сучасную спадарожнікавую аснову.



Выснова - не, на жаль нічога не выйдзе. Адноўленыя будынкі залезуць на месца мемарыяла «Борцам за советскую власть». А дом губернатара будзе стаяць непасрэдна на месцы статуі «Бягучай...».



Вось такія справы. А ў дадатак мне нарэшце стала зназумелым, перспектыва вядомай акварэлі з магілёўскім замкам. Яна малявалася з боку парка Горкага, мастак знаходзіўся каля новапабудаванай у 2000-я праваслаўнай царквы Святых царственных пакутнікаў. Чамусьці заўжды ўяўляў, што ён стаяў у раёне моста праз Дняпро.



І яшчэ адно цікавае назіранне - існаваў заезд з Дняпроўскага маста на Гандлёвую плошчу з боку ратушы (пазначыў яго чырвонай стрэлачкай).


Previous post Next post
Up