Натхнёны навіной пра аўтобусы МАЗ для Афрыкі, я расчараваўся ў маркетынгавай падачай інфармацыі. Навін мала, у асноўным уцечкі, на аўтобусы наклеілі нейкі мутны брэнд SUB.
Я ж лічу гэтую мадэль МАЗ-131 геніяльнай, зробленай па ўсіх правілах Frugal Innovation. Гэта самы трывалы і ўтылітарны аўтобус у свеце. Матывацыя такая: "Просты - затое даедзе ў час!", "Просты - затое лёгка рамантуецца!" І самае галоўнае, што трэба вывесці на бартах - Proudly Made for Africa. Афрыканцы любяць такую тэму, калі нешта зроблена з гонарам для іх альбо ў іх краіне.
А таму, замест тухлай балотна-зялёнай ліўрэі я накідаў нешта больш яскравае:
Было
Стала
А так выглядаюць рэаліі, дзе МАЗ-131 будзе эксплуатавацца: