Проста сенсацыныя
навіны прыходзяць з палёў ад Мініспорту і турызму:
«Адна з перашкодаў развіцця турызму - візавы рэжым. Праца ідзе фрагментамі - адмененыя візы для наведвання Белавежскай пушчы, днямі быў падпісаны аналагічны указ аб Аўгустоўскім канале. Бязвізавы рэжым ужо працуе для грамадзян Ізраіля, Катара, ААЭ і Кітая. Гэта невялікія фрагменты, на якіх адпрацоўваецца сістэма. Цяпер у Савеце міністраў ляжыць праект дакумента, дзе разглядаецца магчымасць адмены віз для грамадзян 80 краін, паспяховых з пункту гледжання міграцыйнай палітыкі. Я спадзяюся, на працягу некалькіх месяцаў гэты дакумент будзе падпісаны», - заявіў намеснік Міністра спорту і турызму Міхаіл Партной.
Пакуль мы чакаем вынікаў "на працягу некалькіх месяцаў", можна зірнуць на карцінкі з вікіпедыі - візавыя патрабаванні Беларусі і Грузіі, такія розныя, як і колькасць турыстаў:
Беларусь - 300 тыс. турыстаў (2015) [
1]
Грузія - 5,8 млн. турыстаў (2015) [
2]