Мінскер у айСтор

Mar 31, 2016 17:14

Ну, сябры, магу падзяліцца некаторымі поспехамі нашага сямейнага бізнэса пад назвай Minsker. У нас з'явілася яшчэ адна крама ў горадзе, ды якая! Мы змаглі дамовіцца з крамай i-Store у Мінску. Нашыя чахлы і торбачкі для гаджэтаў Apple можна знайсці цяпер на Леніна, 5. Для нас гэта вельмі прыемная навіна - прызнанне якасці нашай прадукцыі.




1. Калі хто не ведае - гэта тут:


2. Па вастрыні адчуванняў запрашэнне прадавацца ў i-Store - гэта нібыта званок ад Ціма Кука).


3. Нас заўважылі на Вялікім Фэшн маркеце, у якім мы ўдзельнічалі ў сакавіку. Патэлефанавалі, запрасілі на сур'ёзную размову. У выніку аказалася, што няма нічога нерэальнага і маленькі брэнд кшталту нашага можа патрапіць вось на гэтыя паліцы:


4. Працаваць цікава. Для торбачак для iPad Mini і iPad Pro нам прыйшлося зрабіць новую ўпакоўку, якая б адпавядала бы стандандартам крамы. Рэчы павінны вісець на стэндзе.


5. Вынік нашых інжынерных і дызайнерскіх пошукаў:


6.


7.


8. Для чахлоў давялося таксама папрацаваць - з дапамогай цудоўнай майстэрні "Chop and Slice" у Магілёве вырабілі вось такія падстаўкі.


9. Такім чынам, яшчэ адна кропка Minsker'a - i-Store, Мінск, вул. Леніна, 5.


minsker

Previous post Next post
Up