"
«Масакра» - гэта еўрапейскі хорар, ці, як яшчэ кажуць «еўракульт» - жанравае кіно Еўропы. Ад нуднага высакалобага кіно «еўракульт» уцякае да масавай фальклорнай стыхіі, дзе пануюць акрэсленыя эмоцыі - жахаў, слёзаў, смеху - за што атрымлівае папрокі крытыкаў. А на тле масавага амерыканскага кіно ён вылучаецца выкшталцонаю атмасфераю і культурнай перанасычанасцю - што прымушае падавіцца чыпсамі шараговага месціча.
Відзежы «Масакры» блізкія і «Хамэраўскім» палацам (брытанская школа хорару) - і ўзвінчаным страшным казкам Дарыа Арджэнта і Марыа Бавы (лацінская школа).
Але ў адрозненні ад абодвух кірункаў, беларускі еўрахорар - цнатлівы. Хаця сцэны забойства і маюцца ў неабходнай колькасці, «Масакра» не пераймаецца крывавымі аперацыямі (мілымі брытанскаму Франкенштэйну). І не калоціцца ад аголеных сэксуальных сцэнаў (італьянская практыка). У беларускім кіно персанажы збольшага апранутыя.
Гэта ніяк не замінае фільму забаўляць і палохаць."
belarusfilm.by">
З артыкулу апошняга часопісу
"На экранах", №8-9. Фота з сайту
"Беларусьфільму".