Цім Бёртан спалохаўся шчасьця

May 25, 2010 18:19

Эхм, Сяргей Лазьніца з карцінаю "Шчасьце маё" - не атрымаў у Канах ніякага прызу. Старшыня журы Цім Бёртан аддаў узнагароду тайскаму рэжысэру.
Вельмі шкада. Як заўважае, пашаноўны kinanet " «фільм «Шчасце маё», які меў добрыя водгукі ў выданнях розных краінаў, пацярпеў з-за нежадання бачыць Каны разбамбаванымі ў выніку пачатку самай вялікай з войнаў - міхалкоўскай»."
У любым выпадку, Лазьніца - выбітны дакумэнталіст, а ягоную першую ігравую стужку вельмі хацелася бы пабачыць.
Віктар Асьлюк, якому Лазьніца паказваў урыўкі стужкі, прыйшоў ад іх у захапленьне.
Але "будет ещё на нашей улице счастье".

кіназацемкі

Previous post Next post
Up