Jun 11, 2008 18:48
Аднойчы, падняўшы слухаўку, я пачуў голас незнаёмай дзяўчыны. Невядомая прызналася, што мой нумар тэлефону ёй прысьніўся (!?!) - і яна хацела дазнацца пра ўсе абставіны.
Заінтрыгаваны, пра гэтыя "трызьненныя" абставіны хацеў дазнацца і я. Высьветлілася, што мы ведаем адзін аднаго праз дзясятых знаёмых (якія, праўда, аніяк ня мелі майго тэлефону).
Усё ж такі, Менск - гэта вялікая вёска.
Нават чужыя сны не зьяўляюцца выпадковымі.
байкі жыцьця