Leave a comment

urfinwe June 30 2013, 05:09:24 UTC
Ня памятаю, ці пытаў ўжо, ці не... Ня ведаеце, дзе наагул захавалась віленьская газета "Гоман"? Цікавяць пераклады асобных апавяданняў з "Завальні", якія друкавалісь ў гэтай газеце.

Reply

tsikhan June 30 2013, 05:57:41 UTC
у Літве добрая падшыўка. Дарэчы, вісеў нават электронны варыянт яе на літоўскім сайце. Вы скажыце, якія нумары, я пастараюся іх пераслаць.

Reply

urfinwe June 30 2013, 07:27:27 UTC
О! Вось як! Ня ведаў.

Цікавяць наступныя матэрыялы:

Баршчэўскi Ян. Ваўкалак. (Пераклад Яна Станкевiча.) // Гоман. - 1916. - №№ 5-7.

Баршчэўскi Ян. Белая сарока. (Пераклад Яна Станкевiча.) // Гоман. - 1916. - №№ 8-9.

Баршчэўскi Ян. Крычачые валасы на галаве. (Пераклад Яна Станкевiча.) // Гоман. - 1916. - №№ 10-12.

Баршчэўскi Ян. Вужова карона. (Пераклад Яна Станкевiча.) // Гоман. - 1916. - №№ 13-15.

Баршчэўскi Ян. Начэпнасьць. (Пераклад Яна Станкевiча.) // Гоман. - 1917. - №№ 85-87.

Reply

spooky12 June 30 2013, 08:57:08 UTC
Начэпнасьць ужо вычыталі для Вікікрыніц:

http://be.wikisource.org/wiki/%D0%9D%D0%B0%D1%87%D1%8D%D0%BF%D0%BD%D0%B0%D1%81%D1%8C%D1%86%D1%8C

Reply

urfinwe June 30 2013, 09:38:08 UTC
Гэта тэкст з асобнай кніжкі, але цікава параўнаць з газетнай публікацыяй.

Reply

antanian June 30 2013, 13:31:55 UTC
поўны (здаецца) камплект Гоману ёсьць у бібліятэцы Урублеўскага.

Reply

паўнейшага камплекту чым гэты -- німа antanian June 30 2013, 13:37:49 UTC
Re: паўнейшага камплекту чым гэты -- німа urfinwe June 30 2013, 16:09:38 UTC
Нават ня ведаю, як дзякаваць Вам, пане Андрэй. Шукаў гэтыя тэксты некалькі гадоў.

Хм-м-м... цікава: змест кірылічных і лацінкавых асобнікаў "Гомана" не заўсёды супадаець.

Reply

Re: паўнейшага камплекту чым гэты -- німа antanian July 1 2013, 03:43:19 UTC
Ну мне няма за што асабліва дзякаваць. Не я ж ствараў той сайт ці прыймаў рашэньне за грошы ЕУ дыгіталізаваць беларускую перыёдыку зь віленскіх калекцый.

Дарэчы, мне здаецца не трапляў на вочы кірылічны Гоман. Ну а разыходжаньні павінны быць, бо апрача таго, што ў лацінскім і кірылічным варыянце розная колькасьць літар, але і тая самая колькасьць літар будзе займаць розную плошчу на паласе. Плюс да таго ёсьць свая спецыфіка ў адаптацыі шрыфтоў. Як разумею і ў першай НН былі разыходжаньні паміж кірылічным і лацінічным варыянтамі. Толькі хто гэта спраўджаў?

Reply

Re: паўнейшага камплекту чым гэты -- німа urfinwe July 1 2013, 18:43:08 UTC
Дык вось і цікава, што ў кірілічным і лацінкавым варыянтах друкаваліся розныя легенды і паданні. З чаго бы гэта?

Reply

Re: паўнейшага камплекту чым гэты -- німа antanian July 5 2013, 13:53:27 UTC
Думаю, што людзі, якія маглі б нам расказаць пра гэта падрабязна і зразумелай мовай памерлі недзе з чвэрць стагодзьдзя таму. 

Reply


Leave a comment

Up