пра 14 лютага

Feb 14, 2008 23:02


натоўп дзяўчынаў несьвядомых
штурмуе зраніцы кнігарню.
ці то да ведаў пацягнула іх, шалёных?
насамрэч гэта марна!

то проста хутка дзень сьвятога Валенціна,
хлапца, каханьня для якого пачуцьцё
было важнейшым за словы нейкага крэціна,
які "забараніў" шчаслівае жыцьцё.

і вось дзяўчыны душачы адна адну
ў чарзе за тым, што мае форму сэрца,
ўжо бьюца! ці то папаў я на вайну?
убейцяся аб гэтую вунь сьценцу!

насамрэч, для большасьці гэта звычайны дзень
на жаль ня так ужо і шмат сапраўдна закаханых параў.
кахаеш? а ты адзін і есьць у цябе толькі твой верны цень!
на жаль, ён для цябе застанецца днём мараў. 

рэг'юлары

Previous post Next post
Up