Вось які паклёп быў у свой час на маіх бацькоў у "Камуністычнай працы"

Dec 19, 2016 15:42


У газеце “Камуністычная праца” ад 30 чэрвеня 1964 года надрукаваны артыкул пра маіх бацькоў-баптыстаў. Чытайце і рабіце вынікі самі! Нагадаю, што не гледзячы на афіцыйны паклёп, ўсе мае браты і сёстры пайшлі на слядах бацькі, сталі веруючымі і чакаюць сустрэчы з маці, якая аддала свае жыццё дзеля таго каб мы жылі. Дзякую Богу за бацькоў!
А вось сам артыкул:



Сям'я Паўла Трубчыка. Ці вы здагадаецеся дзе яго сын Васіль?

"У Лелікаве жыве прігнечаны горам Павел Пятровіч Трубчык. Ён з’яўляецца калгаснікам сельгасарцелі “Чырвоная звязда”, старанна працуе на нарыхтоўцы і капаставанні мясцовых угнаенняў. Імя яго, як перадавіка часта называлася на брыгадных сходах, на пасяджэнні праўлення калгаса. 19 чэрвеня ў яго сям’і здарылася непапраўнае гора - памерла жонка.


У чым жа прычына смерці Анастасіі Ільінічны Трубчык? Гэта маладая жанчына 38 год. У яе шэсць дзяцей. Была цяжарная сёмым дзіцем. Усіх дзяцей нараджала дома, без медыцынскай дапамогі. Ужо некалькі год Анастасія і Павел Трубчыкі сталі членамі секты баптыстаў, і па іх памылковаму перакананню лічыцца за вялікі грэх звяртацца да ўрачоў. “Калі чалавек захварэў, то так хоча бог”, разважаюць звычайна прапаведнікі баптызму.

У 4 гадзіны дня 19 чэрвеня 1964 года ў Анастасіі пачаліся перадродавыя схваткі. Яна цярпела, не падавала выгляду. Веруючая жанчына баялася, што яе адвязуць у радзільны дом. Да вечара яна пачала раджаць. Паявіліся ў хаце аднаверцы сектанткі. Замест таго каб тэрмінова выклікаць хуткую дапамогу, яны пачалі маліцца. А рожаніца адчувала сябе ўсё горш і горш. Патрабавалася тэрміновае ўмяшанне ўрача.

Калі нам стала аб гэтым вядома, мы неадкладна адправілі хуткую меддапамогу да рожаніцы. Выехалі ў Лелікава акушэрка Е.А.Андрэйкава, фельчар Н.Н. Пашкевіч і ўрач Е.Н.Гарэцкая. Але было позна ўжо, жанчына ляжала ў лужыне крыві. Удалося выратаваць дзіця. Маленькую дзяўчынку прывезлі на выхаванне ў радзільнае аддзяленне Дзівінская сельская бальніцы.

Урок цяжкі. Сектанты прыкусілі языкі, яны ж загубілі маладую жанчыну. Зразумеў і Павел Трубчык, што ніколі і нікога яшчэ не ратавалі малітвы, звернутыя да неіснуючага бога.

З гэтага факта абавязаны зрабіць вывад і мы, медыцынскія работнікі. Нам трэба дабівацца таго? Каб усе роды адбываліся у радзільных аддзяленнях аьо раддомах. Належна загадзя працаваць з цяжарнымі жанчынамі і дабівацца таго каб нованароджаных не неслі у царкву і не хрысцілі дзяцей.

М. Гарэцкі галоўны ўрач Дзівінскай сельскай бальніцы"

История, Церковь ЕХБ, Гонения на христиан, Клевета, Родители

Previous post Next post
Up