Лiрычная трасянская

Jun 22, 2015 23:50

Я люблю цябе, маё сакровiшча,
Адвязу цябе да вадасховiшча.
Будзем там рэзвiцца як каты.
Толькi сонца ў небе, я i ты.
Будзем там рэзвiцца як каты.
Толькi сонца ў небе, я i ты.

Як смятане ў шчах с табаю мне цяпло,
У тваiх вачах касмiчнае святло.
Быццам пара белых лебядзей
Пругкiя кругi тваiх грудзей.
Быццам пара белых лебядзей
Пругкiя кругi тваiх грудзей.

Зоркi ў небе гэта тваiх вуснаў бляск,
Камары злачынныя кусаюць нас,
Але я мужчына, патаму цярплю,
Бо цябе з усёю сiлы я люблю.
Але я мужчына, патаму цярплю,
Бо цябе з усёю сiлы я люблю.

Ранiца расплюшчыць вочы нам з табой,
Ты ляжыш з усмешкай, а я з барадой.
Пройдзе пара лет, я на табе жанюсь,
Хай квiтнее наша Мацi-Беларусь.
Пройдзе пара лет, я на табе жанюсь,
Хай квiтнее наша Мацi-Беларусь.

скаровiшча, раманцiк, трасянка, песня, любоў

Previous post Next post
Up