Міжнародная навуковая канферэнцыя “Нацыя, дзяржава, рэгіён: нацыянальныя рухі і краёвая ідэя ў Беларусі і Літве”
Канцэпцыя
У рамках канферэнцыі, якая пройдзе 11-12 траўня ў Мінску, плануецца сабраць асноўных спецыялістаў па краёвай ідэі і нацыянальных рухах Беларусі і Літвы. Задачай канферэнцыі з’яўляецца паглыбленне параўнальнага аналізу, пераасэнсаванне траекторый нацыятварэння ў рэгіёне і пашырэнне міждысцыплінарнай даследчай перспектывы.
Плануецца, што развіццё беларускага, літоўскага, польскага руху і краёвай ідэі будзе разгледжана на ўзроўні 1) ідэй і інтэлектуальных праектаў, 2) эвалюцыі сістэмы палітычных і культурных арганізацый, 3) падставовых сацыяльных і культурных працэсаў рэгіёну былога ВКЛ.
Арганізатары
Інстытут палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” (Беларусь-Літва)
Польскі Інстытут у Мінску (Беларусь).
Інстытут Вялікага княства Літоўскага (Літва).
Удзельнікі
Каля 40 спецыялістаў з Беларусі, Польшчы, Літвы і іншых краін, якія спецыялізуюцца ў вывучэнні беларускага, краёвага і літоўскага руху. У тым ліку, Алесь Смалянчук (дырэктар Інстытуту гістарычных даследаванняў Беларусі), Дарыюш Шпопер (кіраўнік кафедры гісторыі дзяржавы і права Польшчы Гданьскага Універсітэту), Рымантас Мікніс (дырэктар Інстытута гісторыі Літвы) і іншыя.
Папярэдні тэматычны план
Панэль 1: Нацыятварэнне ў Беларусі і Літве: тэарэтычнае і метадалагічнае вымярэнне
Панэль 2: Беларускі палітычны і культурны рух, канец ХІХ - пач. ХХ стагоддзя
Панэль 3. Краёвая ідэя ў Беларусі і Літве, канец ХІХ - пач. ХХ стагоддзя
Панэль 4. Літоўскі палітычны і культурны рух, канец ХІХ - пач. ХХ стагоддзя Панэль 4. Стварэнне нацый, дзяржаў і рэгіёнаў на абшарах былога ВКЛ: параўнальная перспектыва.
Працоўныя мовы канферэнцыі беларуская, польская, руская, ангельская.
Тэрмін прадастаўлення заявак на ўдзел да 2 сакавіка 2012 года.
Тэхнічныя дэталі
Для ўдзелу ў Міжнароднай канферэнцыі неабходна даслаць:
1) CV на любой працоўнай мове
2) тэзісы выступу памерам у 2-3 тыс. друкаваных знакаў на любой працоўнай мове
3) таксама ў лісце неабходна паведаміць, ці патрабуецца візавая падтрымка.
Заяўку неабходна даслаць на адрас info@palityka.org да 2 сакавіка 2012 года.
Арганізатары хадайнічаюць пра атрыманне бясплатнай беларускай візы.
У асобных выпадках можа быць разгледжана пытанне пра кампенсацыю выдаткапражыванне і праезд.
Публікацыя
Па выніках канферэнцыі плануецца выданне спецыялізаванага зборніка, прысвактуальнаму стану даследаванняў нацыянальных рухаў і краёвай ідэі ў Беларусканца XIX - пачатку XX стагоддзя.