Свята ў горада, свята і ў мяне. 31 год. Узрост нейкі незразумелы. Здаецца яшчэ ж малады, а ўжо пара перабірацца ў сярэднюю катэгорыю, рыхтавацца да крызісаў.
Але аптымізм і энтузіязм ёсць.
А ўвечары на
Радыё "Свабода" перадача з маім удзелам. Здаецца, дыскусія пра вынікі перапісу атрымалася даволі цікавай. Ня ўпэўнены, што сам буду слухаць, хутчэй буду ў гэты час злоўжываць з сябрамі.
Такі анонс:
18:04 - 18:29
Праскі акцэнт
Вядоўца: Юры Дракахруст
Чаму за 10 гадоў так істотна зьмянілася колькасьць людзей, якія лічаць беларускую мову роднай і якія дома размаўляюць па-беларуску? Гэта - ненармальнасьць ці чыньнік фармаваньня нармальнай, але пераважна рускамоўнай беларускай нацыі? Ці ёсьць пагроза, што праз некалькі дзесяцігодзьдзяў беларуская мова цалкам зьнікне?
Па гэтых пытаньнях у “Праскім акцэнце” вядуць спрэчку кіраўнік вэб-рэсурсу Іmperiya.by Юры Баранчык, шэф-рэдактар газэты “Наша ніва” Андрэй Дынько і старэйшы навуковы супрацоўнік інстытуту сацыялёгіі Акадэміі навук Беларусі Аляксей Ластоўскі.