Jul 27, 2024 15:02
Гэтыя два тыдні следчыя наведваюць родных у Віцебску і Воршы.
Як я зразумеў, вытворчасць па маёй папярэдняй справе (арт. 361-1 КК РБ - стварэнне экстрэмісцкага фарміравання) не змаглі пацягнуць, бо апытвалі цяпер па новай частцы гэтага ж артыкула - 361-4 (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Разумею хлопцаў: збіраць доказы - справа нялёгкая. Таму рашылі ісці шляхам папрасцей. Па 4-й частцы ставяць у віну інтэрв'ю «Белсату». Там доказная лінія простая.
Але і не абыйшлося без гумару і сюрпрызаў. У маю лучаскую кватэру ўжо неаднаразова наведваліся, каб падлічыць маёмасць, прыдатную да арышту. Раней следчыя ўжо атрымлівалі падчас такіх візітаў прамову ад цёшчы наконт таго, як завуць Бога і чаму ў царкве пра гэта не кажуць.
Сёння два ілбы атрымалі паўторную лекцыю. Але тая іх надта не завабіла, таму яны нават агляд дома спынілі, не скончыўшы. Напісалі ў паперы, што няма нічога, што падлягае арышту. І ледзь уняслі ногі. Хаця паслухаць змест верша з прарока Ісайі 42, 8 усё ж прыйшлося. Цёшча нават прасіла, каб засталіся яшчэ паслухаць.
семья,
солидарность,
Беларусь,
этоя