Збяжаўшы ад губазіка, не змог збегці ад украінскай паліцыі.
Сёння зранку 4 хлопцы з аўтаматамі пагрукалі ў дзверы. Надзеўшы джынсы, адчыніў. Забеглі хуценька, але на падлогу не клалі, як гэта робяць беларускія сілавікі. Толькі папрасілі рукі на сцяну.
Потым паcпытвалі дзесьці з паўгадзіны, пааглядалі ўсе, уключаючы месэнджары і гісторыю браўзера. Ну, нармалева, тут мне хаваць не было чаго.
Крыху пытанні былі з недаверам, але я ўсё разумею, таму падрабязна, наколькі мог, адказваў, каб пераканаць.
Паспытаўшы і пераканаўшыся, што я ніякі не дыверсант, сышлі, пажадаўшы добрага дня.
Дам сваю фотку з яшчэ даваеннага часу.