(no subject)

Nov 04, 2021 11:12

У "Троіцкім варыянце" артыкул расійскага математыка Буфетава пра маладога беларускага палітвязня Арцёма Баярскага. Эпіграфам прафесар узяў цытату з Лукі "Дочкі Іерусалімскія, не плачце па Мне ...".

Прафесар разважае і пра свой удзел у цяперашніх абставінах Арцёма:

"Вечна заняты адным сабой, старанна ўцякаючы ад любой палітыкі, і я ж зрабіў так, што стала магчыма тое, што зрабілі з Арцёмам. Суд над ім - і нада мной суд, і над маёй будучыняй. «…калі б ён не захацеў ісці на службу і не захацеў бы іншы, і трэці, і тысячны капрал і салдат, настолькі менш людзей было б у войску Напалеона, і вайны не магло б быць»."

солидарность, Беларусь

Previous post Next post
Up