Беларускамоўныя каверы сусветных хітоў - моцны сродак распаўсюджвання беларускай мовы. У цяперашнім стане ды і наогул адзіны з уплывовых.
На жаль, я мала самастойна сачыў за такога роду каверамі ў свой час. Яны самі нейкімі таргетынгавымі накірункамі трапляліся на мае вочы. Вось памятаю вялікі ўнесак Naviband’а ў гэтую з’яву: “Fields Of Gold” Sting’а, “1944” Jamal’ы, “Radioactive” (Imagine Dragons), “When the party's over“ (Billie Eilish) альбо нядаўняе ліпеньскае “Hunger games”. Праз вядомую музыку прасцей рабіць прышчэпку беларускамоўнасці. Хтосьці запярэчыць, выказаўшы сумнеў у паспяховасці такой прышчэпкі. Мне сапраўды няма чаго адказаць на гэтае пярэчанне. У мяне толькі адзіны аргумент - гэта я сам. Я адчуваю, што для мяне гэтая прышчэпка мела вялікі і доўгатэрміновы ўплыў.
Таму зараз я ўжо пільна сачу за з’яўленнем новых артэфактаў у гэтай музыкальнай галіне. Вось, напрыклад, шмат працуе ў гэтым накірунку Макс Шчур. Той самы, што зрабіў беларускамоўную адаптацыю Ave Maria, прысвечаную Марыі Калеснікаваў.
На яго канале паўгады быў перапынак. Але вось зноўку пайшлі каверы на любы густ на нашай роднай мове.
Мне зайшоў “What's Up” (4 Non Blondes) з нядаўніх. Вельмі падыходзіць да ліпеньскага настрою.
Click to view