May 08, 2021 22:38
калі Нора Галь перакладала «Прамяністы фенікс» Рэя Брэдбері, ей прапанавалі прыбраць згадкі пра 2022 год. маўляў 2022 год у Амерыцы, калі асноўныя падзеі намякаюць на фашызм, ня паліткарэктна.
канешне, перакладчыца не стала выпраўляць пісьменніка. красавік 2022 г. дык красавік 2022 г.
але мне падалося цікавым іншае. я, на жаль, не чытаў аповесць «451° па Фарэнгейту» амерыканскага фантаста. лічуць, што «Фенікс» з'яўляецца прыквелам да гэтай больш вядомай аповесці.
мне спадабалася моцная аналогія паміж успрыманнем барацьбы з фашызмам аўтара і сеняшніх беларусаў.
у аповедзе мясцовы ўрад праводзіць эксперымент у адным горадзе, знішчаючы амаль палову кніг. але насельніцтва вынаходзіць свой спосаб барацьбы. грамадзяне дамаўляюцца перанесці змест кніг у асабістую прастору. напрыклад, пераназваўшы сябе героямі прачытаных кніг. тым самым яны вывучаюць на памяць змест кніг і збіваюць з панталыку прадстаўнікоў дзяржапарату. вось гэтая дамова і становіцца асноўным спосабам антыфашысцкай бяскроўнай барацьбы...
...у красавіку 2022 года.
солидарность,
фантастика,
фашизм,
антифашизм,
Рей Брэдбери,
Беларусь