(no subject)

Apr 29, 2021 17:03

Вялікі чацвер. Ужо надыходзяць велікодныя прадчуванні - прадчуванні перамогі над злом, калі людзі вернуцца - са смерці, з палону, з турэмных кратаў.

Вось і гурт Mission Jupiter выдаў напярэдадні Лазараваў суботы (мяркую, што не спяцом) кліп, дзе пратаганіст моліцца, каб Гасподзь скончыў гэты вальс жудасных падзей, забабонаў, і людзі вярнуліся.

Трэба адзначыць, што тэма ўваскрашэння - чалавека, грамадства, адказнасці ды і наогул Беларусі - часта стала агучвацца нашымі музыкамі.

Кліп вельмі моцны.

image Click to view

солидарность, музыкальные открытия, праздничное, музыкальная компаративистика, Беларусь

Previous post Next post
Up