у (ў) рытм :)

Jan 18, 2010 20:28

Калі ўжо гаворка сёння зайшла пра тое, як трэба ці ня трэба (можна ці няможна) псаваць (ці не псаваць) рытм вершаў літарамі "у" ці "ў", выкладваю свой, з дазвалення сказаць, верш пяцігадовай трохгадовай даўнасці з наяўнымі прыкладамі "як ня трэба" :)



Не чапай яго рукамі, лепей адыдзі,
Каля шклянкі з гэтай штукай побач не хадзі,
Выбухованебяспечны гэты раэгент,
Не адыдзеш - разарве ўшчэнт!

Ён стаяў такі прывабны два ці тры гады -
Ўсё, што нам забараняюць, цягне нас заўжды -
Ды руку цікаўны хтосьці раптам працягнуў
І нарэшце шкляначку крануў

Ён ня вельмі доўга думаў, што бы з ёй зрабіць
І чаго туды насыпаць ці чаго наліць:
Ён насыпаў і наліў туды ўсяго таго,
Што ляжала побач ля яго.

Грукаціць, дыміць паўсюдна, вылятае шкло,
І жыццё перад вачыма раптам усё прайшло..
Ён вярнуўся са шпіталю месяцы праз тры
I заўсёды потым гаварыў:

Не чапай яго рукамі, лепей адыдзі,
Каля шклянкі з гэтай штукай побач не хадзі
Выбухованебяспечны гэты раэгент,
Не адыдзеш - разарве ўшчэнт!

дх, барды, калич

Previous post Next post
Up