!Тым, хто памятае Heroes of Might and Magic III
лягчэй зразумець!
У гэтай гульне прадугледжаны зборныя артэфакты, якія ў некалькі разоў падвышаюць шанцы на перамогу. Яны складаюцца з некалькіх простых рэчаў, на думку большасці гульцоў непатрэбных. Што ж гэта іх выбар! Іншы прыклад зборнага артэфакта,калі хто яшчэ не зразумеў: водка з півам.
Па такому прыкладу прапаную свой "артэфакт", які складаецца са знакамітых фільмаў. Асцярожна! Пасля іх прагляду, пажадана ў дадзенай паслядоўнасці, гарантую вам мінімум -- часовы новы вугал бачання жыцця і як максімум -- новае жыццё. Найбольшы эфект для людзей ад 18 да 30 гадоў.
У тытрах апошняга з спіску фільма верагодна пабачыце надпіс, калі хто разумее аб чым я: "Назад дарогі няма, дружа! Ты адзін з нас!"
Так, я веру ў выратавальную функцыю мастацтва.
"Dogville" directed by Lars von Trier
"Revolver" Guy Ritchie
"Tideland" Terence Vance Gilliam
"The Million Dollar Hotel"
& "Falsche Bewegung" Wilhelm Ernst Wenders
P.S. "В эту игру могут играть двое"