(no subject)

Sep 07, 2007 19:53







Сёння праходзіў каля Акадэміі навук а васямнадцатай. На прыступках стаялі па-святочнаму апранутыя дзеці, дарослыя дзядзькі былі ў фраках, пасярод стаяла арфа. Цікавае відовішча. Я думаю нешта яны там запланавалі рабіць. Бог у дапамогу.
На станцыі Пушкінская ў вагоне метро амаль што страціў прытомнасць. У вачах стала цёмна, у вушах зашумела, адчуў недахоп паветра, дзверы расчыніліся -- у мяне хапіла моцы дайсці да лаўкі і сесці -- адпусціла. Трэбы больш адпачываць.
Бачу сны па-беларуску(рэдка).
Жыву адзін у трохпакаёвай кватэры ўжо месяц) Не магу нацешыцца)
mp3: Nirvana-Tom Waits-Nirvana-Tom Waits-Nirvana-Tom Waits

іншае кіно

Previous post Next post
Up