В июле мне посчастливилось побывать на археологической практике истфака БГУ, а так же на посвящении в археологи.
Немного фото оттуда с текстом от самих археологов. С праздником!
"Пятнаццатага жніўня археолагі Усходняй Еўропы святкуюць свой прафесійны дзень. Гэтае свята неафіцыйнае і таму незвычайнае. Але і сама прафесія незвычайная. Для большасці людзей прафесія археолага - гэта рамантыка, начныя вогнішчы на берагах рэк і азёр ды пошук скарбаў. Для саміх археолагаў - гэта штодзённая праца, часта ў самых складаных умовах. Прафесійнымі археолагамі найчасцей становяцца вельмі незвычайныя людзі, кожны з якіх адметная асоба. Таму намаляваць партрэт “сярэднестатыстычнага археолага” немягчыма, бо сярэднестатыстычных археолагаў па-просту не існуе. Таму магу сказаць только аб тым, чым археалогія ёсць для мяне.
Нават не так. Я магу паспрабаваць сказаць, чым археалогія ёсць для мяне, бо нават правёўшы ў экспедыцыях без малога дваццаць гадоў, я пакуль не магу даць дакладнага азначэння сваёй прафесіі. Найбольш дакладным будзе сказаць так: археалогія - гэта пошук. Толькі не пошук банальных золата і срэбра, але вандраванне за іншымі, сапраўднымі, скарбамі. Для мяне археалогія - гэта пошук Радзімы, Кахання і самога сэнсу гэтага жыцця.
Пошук сваіх каранёў, пэўна, уласцівы для кожнага чалавека, але для беларуса гэты пошук найбольш складаны, бо знайсці сябе ў сутарэннях нашага няпростага мінулага надзвычай цяжка. Але знайшоўшы сябе як беларуса, ты набываеш не толькі гэтыя веды, але і абавязак перадаць іх іншым. І гэтую паходню ты ўжо мусіш несці да скону.
Пошук кахання, скажаце вы, звычайная справа для кожнага чалавека. Натуральна так! Але экспедыцыйнае жыццё вядзе да незлічоных знаёмстваў з самымі рознымі людзмі. І канешне жыццё ў экспедыцыях нараджае пачуцці. Мо таму большасць археолагаў знаходзяць свае другія палоўкі мeнавіта падчас раскопак. Але па доўгу жывучы ў лясах, у далечы ад вялікіх натоўпаў людзей, пачынаеш значна больш цаніць кожную драбнічку чалавечай цеплыні, якую табе дораць.
І, нарэшце, сэнс. Я, шчыра кажучы, пакуль не магу сказаць, у чым ён. І, хіба што, не змагу ніколі. Але зараз мне падаецца, што ўласна пошук і з’яўляецца сэнсам, такім прывабным, але і такім недасягальным. Вось у гэтым, пэўна, і ёсць археалогія."
М. Плавинскi(заведующий отделом археологии, нумизматики и оружия Национального исторического музея Республики Беларусь, Доцент)
И текст Вадима Белевец:
Раскопкі старажытнага германскага могільніка на Берасцейшчыне
Могільнік Пятровічы знаходзіцца пры ўпадзенні ў раку Мухавец яе левага прытоку - ракі Асіпаўка, каля 20 км на ўсход ад Брэста. Ён месціцца на пясчаным дзюнным узвышшы, найбольш высокая частка якога завецца Белая гара. Першыя звесткі аб гэтым помніку з’явіліся ў 1939 г., калі, верагодна, падчас устаноўкі трыянгуляцыйнай вышкі, тут былі разбураныя некалькі пахаванняў грунтовага могільніка жалезнага веку. Сабраныя з іх знаходкі былі аператыўна дастаўлены ў Варшаву і перададзеныя ў Дзяржаўны археалагічны музей, дзе яны захоўваюцца і сёння. Дырэкцыя музея планавала распачаць разведачныя працы на Белай гары ўжо ў верасні 1939 г., аднак раскопкам перашкодзіў пачатак Другой Сусветнай вайны. Далейшы лёс археалагічнага помніка быў фатальны: у канцы 1970-х гг., падчас будаўніцтва “алімпійскай” шашы Брэст-Масква, большая частка ўзвышша была выкарыстана пад кар’ер, пясок адкуль вывозіўся на падсыпку дарогі. У выніку гэтых прац, якія адбываліся без кантролю археолагаў, была знішчана значная частка ўнікальнага помніка гісторыі і культуры.
Раскопкі на Белай гары распачаліся ў 2000 г. і з перапынкамі працягваліся да сённяшняга лета. Працы вядуцца экспедыцыяй Інстытута Гісторыі НАН Беларусі пад кіраўніцтвам В.Г. Беляўца. На працягу дзевяці палявых сезонаў на могільніку даследавана звыш 1000 м.кв. і вывучана больш за 90 пахаванняў. У розныя гады ў раскопках на Белай Гары прымалі ўдзел супрацоўнікі і студэнты Брэсцкага, Беларускага Дзяржаўнага (Мінск) ды Варшаўскага універсітэтаў, Брэсцкага абласнога краязнаўчага, Дзяржаўнага гістарычнага (Мінск) і Варшаўскага археалагічнага музеяў, а таксама дзесяткі валанцёраў - дабраахвотных памочнікаў з Беларусі ды іншых краін. Раскопкі 2012 г. сталі найбольш маштабнымі за ўвесь час вывучэння гэтага помніка. У працы сёлятняй экспедыцыі прымалі ўдзел валанцёры і студэнты-практыканты першага года навучання Беларускага Дзяржаўнага універсітэта, якія працавалі пад кіраўніцтвам В.М. Сідаровіча - выкладчыка і дырэктара музея гістарычнага факультэта БДУ, а таксама студэнты-валанцёры з Брэсцкага Дзяржаўнага ўніверсітэта.
Грунтовы могільнік Пятровічы належыць да вельбарскай археалагічнай культуры і ў дадзены час з’яўляецца найбольш поўна вывучаным пахавальным помнікам гэтай культуры ва Усходняй Еўропе. Яе насельніцтва атаясамліваецца з супольнасцю плямёнаў, якія сталі вядомыя ў антычных крыніцах пад збіральнай назвай “готы”, альбо “готы і гепіды”. Ядро гэтай культурнай і гістарычнай супольнасці ўтварылі перасяленцы з Паўднёвай Скандынавіі, якія ў сярэдзіне І ст. н.э. рассяліліся на землях Польскага Памор’я і аб’ядналі вакол сябе многія мясцовыя народы (ульмеругаў, лямовіяў, частку вандалаў ды іншых). Са старажытных усходнегерманскіх моваў назву “готы” можна перакласці як “мужы”, альбо “бравыя ваяры”. Падчас маркамана-квадскіх войнаў, якія ахапілі памежжа Рымскай імперыі на Дунаі у 166-180 гг., гоцкія плямёны пакінулі частку свіх земляў на захад ад Віслы і рушылі на поўдзень і паўднёвы ўсход - у накірунку сучаснай Валыні. Аднак мэтай іх міграцыі былі, перадусім, казачна багатыя землі Паўночнага Прычарнамор’я. У гоцкіх сагах, запісаных у 530-я гг. на землях Паўночнай Італіі Касіядорам Сенатарам - рымскім арыстакратам, выдатным інтэлектуалам сваёй эпохі і “міністрам двара” остгоцкага караля Тэадорыха Вялікага, - гэты шлях на поўдзень, які заняў не адно дзесяцігоддзе, захаваўся ў выглядзе падання аб перасяленні готаў начале з каралём Фелімерам ў краіну О’юм -“водны край”, які атаясамліваецца з тэрыторыяй Валыні. Як сведчыць старажытны аповед, абозы перасяленцаў з вялізнымі цяжкасцямі пераадолелі моцна забагненыя і залесеныя абшары, - настолькі нязвыклыя для жыхароў марскога ўзбярэжжа, што ўспаміны аб гэтых змрочных землях захаваліся ў грамадскай свядомасці готаў і праз чатырыста год. Сёння большасць даследчыкаў схіляецца да думкі, што гэтыя, згаданыя ў сагах, непрыветныя землі месціліся ў Заходнім Палессі.
Дзякуючы амаль стогадовым працам археалагаў на тэрыторыі Паўночнай і Усходняй Польшчы, Паўднёва-Заходняй Беларусі ды Украіны, мы сёння ведаем, што навуковыя дадзеныя надзвычай дакладна стасуюцца да звестак гоцкіх сагаў, якія перажылі стагоддзі. Але працы сучасных навукоўцаў таксама значна ўдакладняюць і карэктуюць іх. Археалагічныя даследаванні дазволілі суаднесці легендарныя падзеі з рэальнай палітычнай гісторыяй еўрапейскага Барбарыкума (земляў варварскіх плямёнаў) і Рымскай імперыі, выявіць шлях фарміравання племяннога аб’яднання готаў і зоны іх пражывання ў розныя часы, а таксама дэталізавалі накірункі міграцый. Дзякуючы археалагічным даследаванням быў створаны масіў ведаў аб гаспадарчай дзейнасці і вераваннях старажытных готаў, іх грамадскім ладзе ды штодзенным жыцці.
Свой уклад у вывучэнне гісторыі гэтага народа ўносяць і працы на Берасцейшчыне. Вынікі раскопак у Пятровічах дазволілі сцвярджаць, што першыя групы гоцкіх перасяленцаў з’явіліся на землях Беларускага Пабужжа паміж 150-170 гг., апярэдзіўшы пачатак масавай міграцыі сваіх супляменнікаў. Яны вырушылі з розных частак Польскага Паморья. Пры гэтым, рассяляючыся на новых землях, абшчыны готаў не толькі ўстойліва захоўвалі традыцыі, характэрныя для розных родавых груп гэтага народа, але таксама падтрымлівалі надзвычай трывалыя і ажыўленыя сувязі з найбольш роднаснымі ім абшчынамі на агромністай прасторы: ад Скандынавіі і дэльты Віслы на поўначы да Паднястроўя і берагоў Чорнага мора на поўдні. Шэраг знойдзеных у пахаваннях могільніка на Белай гары рэчаў (характэрныя дэталі касцюма, ўпрыгожанні, посуд ды інш.) сведчыць, што падчас т.зв. “гоцккіх войнаў” (каля 238-280 гг.) ваяры з берагоў Мухаўца прымалі ўдзел у паходах сваіх паўднёвых супляменнікаў на дунайскія правінцыі Рымскай Імперыі. Выключна цікавымі і новымі для даследчыкаў таксама сталі атрыманыя ў Пятровічах сведчанні таго, што на тэрыторыі Беларускага Пабужжа гоцкія плямёны кантактавалі з мясцовымі народамі, сярод якіх былі продкі гістарычных славянаў. Паселішчы готаў у Беларускім Пабужжы, як і на амаль усёй прасторы іх рассялення, верагодна былі пакінутыя напрыканцы IV ст. - у сувязі з нашэсцем гунаў.
А дальше проходил обряд в посвящение в археологи. Тут конечно нужно снимать видео было, а не фото ;-)
О проблемах от Александра Шуляковского:
Нравятся мне профессиональные археологи. Попроси написать текст о своем отношении к археологии - о проблемах не напишут ни слова. Наверное, сказывается профессиональная привычка - текст для печати должен быть гладким.
И это в Беларуси, где не больше 50 человек в год имеют на руках открытые листы (разрешение на проведение официальных раскопок), зато больше десяти тысяч металлоискателей на руках - догадайтесь, как их используют. Где срывают памятники как бульдозеры, так и просто черные копатели. Где не раскопаны либо мало исследована масса памятников, в т.ч. не такие уж и далекие от нас во времени, и хорошо известные по истории средневековые городища в Полоцке, Браславе, том же Минске и т.д. - мы достаточно много знаем о них по урокам истории, по книгам, но материальная культура для большинства из нас - нечто эфемерное, в лучшем случае - иллюстрации в книге либо экспозиция 1970-80гг в музее.
Где сокращается финансирование экспедиций и отменяются обязательные археологические практики в ВУЗах для студентов исторических специальностей. Где по прежнему в основном совковый менеджмент в организации археологических экспедиций. Где большинство тех же археологов просто ждет, когда появятся деньги разведку либо экспедиции.
Не верю, что нереально сделать ту же полевую археологию в Беларуси хотя бы частично окупаемой.
Неужели нет людей, которые захотят на время отпуска по-настоящему на пару дней стать археологом, с фотографиями и дипломом. Если люди готовы платить за агротуризм, туризм, походы в горы, то неужели и здесь нереально хотя бы частично это использовать?
А там, глядишь, и кто-то реально заинтересуется историей. Кто-то просто начнет ездить каждый год - и это будут руки на раскопе. Возможно кто-то влюбится, а кто-то просто станет немножко лучше и чище - работа и жизнь в экспедициях быстро проявляют все хорошее, что есть в человеке. Возможно, кто-то после таких экспедиций поможет в организации следующих раскопок, купит оборудование - тот же металлоискатель или нивелир. Расходы то очень «бюджетные» - около 20тыс в день на человека питание и дорога. Неужели ни одного обеспеченного человека не увлечет возможность провести раскопки у себя на родине? Чтобы своими руками потрогать, как жили предки, чтобы дети это увидели и рассказывали приятелям - «круто, я был на раскопках». Поверьте, эмоций и воспоминаний будет гораздо больше, чем просто на рыбалке, в походе или у ребенка в белорусском лагере. Я свою дочь пятый год вожу на раскопки - просто потому, когда привез впервые, такой искренней радости до этого не видел. Сейчас в семье нет других планов на июль, кроме как в экспедицию.
Абсолютно реально организовать производство уникальную сувенирку - копии тех же находок, украшений, предметов быта и это в разы было бы интереснее того ширпотреба, который есть в киосках всех музеев. Ответьте честно себе на вопрос - как сувенир или предмет интерьера интересней очередная китайская деревянная расческа и берестяная шкатулка или копия реальной посуды с уникальным орнаментом, предметов одежды, украшений, оружия в подарок партнерам, родственникам девушке, жене, дочке с приложением реальной фотографии оригинала и датировкой? А набор керамики - только реально существовавшей? А собрать коллекцию чего-нибудь - напр. тех же копий украшений из разных регионов, например XI-XIII вв. Или из одного региона, но за тысячу лет? А ведь есть же уникальные вещи без аналогов в мире. Да если я только что видел это в музее, мне купить такую сувенирку в разы интереснее, чем очередную плашку с выжиганием или магнитик с попсовой картинкой. В этом году в очередной раз были в Берестье - комплекс уникальный, ну почему не сделать сувенирку по его тематике - те же копии домиков, деревянных, костяных и кожаных изделий. В общем, пробудить у людей интерес к истории и его монетизировать для обеспечения экспедиций - вполне реально.
Ну и относительно новая беда белорусской археологии - «черные копари» - браконьеры истории, которые методично уничтожают памятники. Их в стране тысячи, многие - очень неплохо подкованные в истории. Некоторые из копарей неформально сотрудничают с археологами, рассказывают о находках, об открытых памятниках, но о большинстве находок, боюсь, мы никогда не узнаем. В целом ситуация напоминает Дневной и Ночной дозор - вынуждены сосуществовать, формально соблюдая неписанные правила. Бог с теми, кто ходит по рекам, заброшенным хуторам и ищет клады Наполеона - эта тема в ближайшее столетие археологами вряд ли будет исследоваться, да и, думается мне, эти предметы в осядут в коллекциях стране и когда-нибудь всплывут. Но те, кто грабит курганы и места поселения, реально уничтожают нашу историю. Причем без возможности восстановления - многие курганные группы уже просто срыты, некоторые селища перекопаны так, что культурный слой уже непригоден для достоверного исследования организации поселения и его материальной культуры. Доказать при этом вину конкретного копаря можно, только поймав непосредственно на месте преступления.
Для того, чтобы достичь результата, нужно просто шевелиться и обсуждать проблемы не между собой, а стучаться во все двери и реально что-то делать - как спел один из новоприбывших на раскопки - «ты не чакай, чаканне дастала».
Ну а сегодня - всех кто имел и имеет отношение к археологии - с праздником! Спасибо за энтузиазм, и да пребудет с вами сила джедаев!