Вузкакалейка-2

Oct 29, 2017 23:46

Чамусьці менавіта сёння 29 кастрычніка завітала думка: калі сёння не напішу пра летнюю вандроўку, дык ужо ніколі не напішу... Таму пішу.
Што робіць Віцька Бартко летам на малой радзіме? Так, шукае закінуты вузкакалейны мост... ;-)
Вось фотка з вандроўкі для заманухі...



І карта вандроўкі (прыкаладна 60 км)




17 жніўня 2017 года. Шчыты бацькоўскай хаты разам з братам падрамантаваў.


Паехалі... Шукаем мост. Нажаль працаваў толькі фіксфакальны аб'ектыў 50/1.8, таму нармалёвыя пейзажы не атрымаліся.
Знаёмыя вёскі і далягляды.








Знаёмы "дызель".







Трапляю ў Запалоўе.





За Запалоўем на полі сустракаю рарытэтную, напэўна "каўбойскую" капейку:



У запалоўскім лесе прыгожа.





Астанкі фермы у Грубах



А гэта ўжо астанкі самога хутара.



Іванаўшчына.



Прыпынак аўтобуса. Прыпынак аўталаўкі.









Праехаў Іванаўшчыну...



І вось тут я ў 2016 годзе збочыў на вузкакалейку



Але ў 2017-м рушыў далей на Ліпаўку





Далей былі мусарка, Кляпіцы і Малажане











Нажаль з Малажан па ніякіх сцежках у Жураўлёва патрапіць не атрымалася. Тупік.



Вырашаю далей рушыць праз Слабаду.









Пажарны вадаём паміж Слабадой і Жураўлёва.



І нейкі драпежнік...



Рухаюся міма былога Жураўлёва, якога ўжо няма, уздоўж канавы... І трапляю ў непралазныя "джунглі". На вуліцы спёка каля +30. Вырашаю больш не рызыкаваць, а паціху вяртацца дадому...



На зваротным шляху усё ж такі збочваю ў былое Жураўлёва і атрымліваю вузкакалейны бонус. На нечыяй пасецы бачу вось такі "цуд".





Не вяртацца ж дадому па тым жа шляху! Пракладаю новы. Крулеўшчына.











"Машка" сабралася некуды цягнуць "дызельныя" вагоны з Крулеўскай базы запасу.



Паварот на нафтабазу.





З глыбоцкай шашы віднеецца Рамжына.





Не ведаў, што ёсць ветка чыгункі амаль да глыбоцкай шашы.



Неабходныя ў наш час веткі газаправодаў





Дзесьці там Глыбокае, а яшчэ далей мілы сэрцу Канстанцінаў Двор...



Вяртаюся ў родны раён.





Збочваю на Бацілоўшчыну.



Трапляю ў кар'ер, які час ад часу можна пачуць у родным Абрубе. Адсюль да роднай хаты па прамой 3350 метраў, але адолець іх будзе не так проста...



У самой вёсцы



Потым пытаюся ў мясцовага дзядулі наконт шляху на Абруб праз Шайтараўку. Кажа: "Нават не спрабуй! Няма нават сцежачкі."



Кручу педалі на Падгаі.







У Падгаях пытаюся у "барадача" пра кладку ў бок Абруба праз рэчку з двух сталбоў. Кажа: нямашака даўно, а луг затапілі бабры. Кажа пераязджаць праз мост у бок Чачалёў і потым правей... Трапляю зноў у...



Крыху вяртаюся і еду на Ластавічы. Ужо бачны родны калхозны сад.



"Русакоўская" горка...



Няўжо гэты будынак нехта крыху падрамантаваў



На мой погляд спрэчная новабудоўля на беразе возера. Ці не парушана тут водаахоўная зона...



Спускаюся уніз. Вось ён. Самы першы пляж у маім жыцці. Здаецца недзе ў годзе 1985-м я тут пачынаў купацца...



Колькі разоў на ровары вяртаўся я дадому гэтай дарогай...



А вось і Абруб





Амаль родная хатка цёці Юзэфы



Яшчэ раз - прыкладны шлях на старой кіламетроўцы. Для тых, хто даглядзеў дасюль...



Вось і ўсё. Дзякую за ўвагу.
Previous post Next post
Up