Apr 18, 2012 08:13
У Вільні снег, у Вільні цішыня.
У Вільні ўтульна і выдатна спіцца.
Мне Беларусь заўсёды ў Вільні сніцца -
Заможная, свабодная, мая…
У Мінску дождж. У Мінску мітусня.
У Мінску тлумна і няма спакою.
Тут не знаходзіш згоды сам з сабою.
Ды толькі ў Мінску - на Радзіме я.
Адам Глобус
Вільня,
Мінск,
стихи