Ruthénois

Nov 16, 2012 15:06

Пачну з цікавай драбязы. Пабачыў, што Раймунд ІV Тулузскі насіў тытул comes Nimirum Tholosanorum ac Ruthenensium et marchio Provintie. Ruthenensium адносіцца да грабства Руэрг, якое ўлучала горад Радэз з акругай. У антычнасці Радэз быў заселены кельцкім племенем рутэнаў, згаданым у "Грамадзянскай вайне" Лукана. Жыхары Радэза дагэтуль завуць сябе Ruthénois. Цікавае не гэта, гэта якраз трывія. Цікавае тое, што якраз калі з заняпадам магутнасці тулузскіх грабяў і ўлучэннем іх уладанняў у склад французскай кароны у ХІІІ ст., значэнне і вядомасць рутэнскага грабскага тытулу таксама пачалі чэзнуць, назва rutheni стала часцей ужывацца для азначэння русінаў ва Усходняй Еўропе. Можа быць проста супадзеннем, а можа быць прыкладам удалага выкарыстання састарэлага тэрміну для азначэння сучаснай з'явы.


rvthenia alba

Next post
Up