Праз 1211 дзён, з 28 мая 2012 года, я не адчуваю нічога налепленага на зубах. Шчыра кажучы, я вельмі да іх прывык і ўжо не памятаю сябе без іх. Толькі па фатаздымках.
Напрыклад, такога.
Практычна адразу ж пасля вяртання з
Вільнюса мне іх апранулі.
Першае адчуванне - пацуччё свабоды, нічога не сцягвае, ня трэ, ня чапляецца. Сама працэдура заняла каля гадзіны. Было трохі балюча, калі адно кальцо здымалі. На што лекар адказала: «Я ж цябе ў самым пачатку спытала, можа іх пакінуць?»
Цяпер засталося выканаць два словы, якія часта пішуць на крыжык: «Выратаваць і захаваць». Гэта запатрабуе не меньш дзеянняў. Ужо цяпер з унутранага боку ніжніх зубоў прылеплены дрот. А яшчэ праз пару дзён на верхніх зубах у мяне будзе пласцінка. Неяк так.
Лекар, вельмі пазітыўная жанчына, мне скзала ў канцы: «Цяпер вучыся ўсміхацца».
Або пасля гэтых слоў ці ад усведамлення таго, што прамежкавы вынік дасягнуты і мне ён зараз вельмі падабаецца, я ўсю дарогу дадому не мог стрымліваць ўсмешку, нягледзячы на стомленыя ад гадзінны працэдуры сківіцы, ці ад усяго разам узятага - я забыўся на час пра астатнія праблемы са здароўем і не толькі, якія куды сур'ёзней. Але ў гэты канкрэтны момант я адчуў сябе шчаслівым.
Фотаздымка, нажаль, няма.
Беражыце здароўе!
Дзякуй за ўвагу!Good luck...