Sep 07, 2009 15:38
Праверкі прыходзяць кожны год і неаднаразова. Яны ходзяць і ходзяць і носяць з сабой негатыў. Ад стасункаў з імі звычайна псуецца настрой, бо людзі гэтыя (правяраючыя) занудныя, нахабныя, ганарлівыя і гд. Вось і на мінулым тыдні да нас прыйшла праверка, на тры тыдні акупавала адзін з кабінетаў. Але гэтым разам усё ніяк заўжды. Малады чалавек, гадоў каля 30, сімпатычны, ветлівы, усмешлівы, просты. Пры гэтым вельмі граматны. На памылкі ўказвае без папрокаў, без дурацкіх каментаў і наездаў. Пасля размовы з ім выходзіш з усмешкай ад вуха да вуха. Бывае ж такое.