Паштовае

Dec 27, 2011 19:51

 Пасылка з РБ ў FI ідзе дзесьці месяц, таму што праз рашку. Хто такі разумны ў белпоште, не вядома - усё адно не ідзе прамымі пуцямі, навошта праз рашку? Адмыслова каб месяц ішло?
 Трэкінг нумар тут працуе таксама кепска. Паведамляе што пасылка ў рашкінскай мытні, нават праз тыдзень пасля яе прыходу. Цікава, у астатнюю еўропу таксама шлюць праз рашку, ці як?

Для параўнання:
 UK-FI, адзін-два тыдні, звычайнай поштай. Часцей за ўсё 6 - 10 дзён.
 US-FI, маленькае адпраўленне ідзе тыдзень, таксама звычайнай поштай. Вялікае (ну можа памерам з каробку з-пад абутку), але USPS/EMS, 3-5 дзён, як і гарантуюць.
 З Кітая, па рознаму. Было што і за тыдзень нешта маленькае прыходзіла. А было што і каля трох тыдняў прыйшлося чакаць, таксама нешта не вельмі вялікае.
Previous post Next post
Up