Выбары, выбары...

Sep 17, 2010 10:40

Чаму я не веру ў перамогу?
Таму што за 16 год беларуская апазіцыя не змагла аб'яднацца, таму што беларускія аапазіцыянеры за гэты час стварылі сабе адмоўны імідж у грамадстве.
Мне зараз скажуць пра тое, што ты сам быў і застаесся для шмат каго апазіцыянерам.
Не рабяты - апазіцыя для мяне - гэта сяброўства ў нейкай партыі ці арганізацыі. Я ж зараз нікуды не ўваходжу. Дзякуй - у свой час наўваходзіўся!
Але кожны мае сваю пазіцыя. Мая пазіцыя зараз - даварай,але правярай.
Так, я згодзен, што ў апазіцыі мала магчымасцей, каб нешта паказаць людзям, але нават з гэтымі магчымасцямі рабяты вам ёсьць што паказаць і што зрабіць.
Дзіўна , што вы нічога не робіце.. Мо проста не хочацца ці проста разленаваліся?

Скажыце, а хто чытае гэты блог - вы верыце ў перамогу? калі - так, то - чаму?

палітыка, адчуванні, выбары, 2010, пачуцці, інтэрнэт

Previous post Next post
Up