Jan 07, 2023 22:42
У шмат якіх эўропейскіх гарадох навагоднія фаеркі забараняюць самі ўлады: вядома, шмат у чым празь небясьпеку для людзей, але ня менш шкоды яны наносяць і прыродзе. Варта задумацца, аці выкарыстоўваць іх у святы.
Напрыклад, кажуць у нямецкай экалагічнай арганізацыі Deutsche Umwelthilfe (DUH), піратэхніка пры згараньні вылучае дробнадыспэрсны пыл, які забруджвае паветра да гранічна высокіх узроўняў і небясьпечны.
Але праблема не толькі ў гэным. І фаеркі, і пэтарды літаральна сьмяротна небясьпечныя для жывёл.
"Штогод пасьля Новага года да нас трапляе велізарная колькасьць птушак з рознымі траўмамі (падпаленыя, кантужаныя, у шокавым стане, падстрэленыя, падбітыя, з пераломамі). Усяму віной салюты і пэтарды, - распавядалі раней ў беларускім прытулку для дзікіх птушак Birdhelp. - Жывёлы палохаюцца выбухаў пэтард і салютаў, зрываюцца з павадкоў і ўцякаюць. Тым самым дадаюць велізарную колькасьць работы валянтэрам".
belarus,
берегите природу мать вашу,
зіма,
pawvyspa sierabranka,
птушкі,
winter,
прырода,
happy new year,
нетипичный Минск,
жывая прырода,
Беларусь,
animals