З рыцарамі, Крэўскім старостам і Альгердам: на Юравай гары ў Крэве сёньня адкрылі вежу-дазорцу

Nov 06, 2022 15:32





вежа

- Ад імя свайго гаспадара, вялікага князя Альгерда, я, староста крэўскі, хачу сказаць з вышыні ня толькі Юравай гары, а з вышыні гісторыі і часу: «Гэная вежа пабудаваная апантанымі людзьмі, якія любяць сваю гісторыю. І гэная гісторыя на нашых вачах сёньня паўстае з попелу», - неслася сёньня прамова над старажытным Крэвам.

Па мястэчку шпацыравалі рыцары часоў Вялікага Княства Літоўскага, навакольле напаўняла музыка Сярэднявечча і гукі дуды, рамесьнікі ў замку прапаноўвалі свой тавар, а дзятва забаўлялася са старадаўнімі гульнямі.

Сёньня тут, у старажытным Крэве, адчынілі турыстычны аб’ект - вежу-дазорцу на Юравай гары. Нягледзячы на ветранае лістападаўскае надвор’е, да імпрэзы далучыліся местачкоўцы, а таксама госьці зь Менска, Вілейкі, Маладзечна, Смургоняў.

belarus, Беларусь, гісторыя, Крэва

Previous post Next post
Up