"Чаму шукаеце жывога спаміж памерлымі? Яго тут няма, Ён ускрос!" ©Ян 24, 5
Віншаваньне каталікам, вуніятам, пратэстантам, праваслаўным і іншым вернікам, якія сёньня сьвяткуюць галоўнае хрысьціянскае сьвята - Вялікдзень
Дарагія сябры, браты й сёстры, прымеце й маё сардэчнае віншаваньне зь Днём Ускрэшаньня Хрыстовага й, па старажытнай хрысьціянскай і славянскай традыцыі, у якасьці вялікоднага вітаньня й падарунка - хоць ня яйкі, але паштоўкі зь яйкамі-выцінанкамі, зробленымі па эськізох украінскіх і беларускіх мастакоў.
Хай Вялікдзень прынясе ўсім нам радасьць Ускрэшаньня Госпада й Збаўцы нашага Йсуса Хрыста - радасьць Хрыстовай перамогі.
Давайце, нягледзечы на шматлікія праблемы, якія існуюць вакол нас, паверым у перамогу дабра над злом, радасьці над роспачай.
Вясёлых, радасных сьвятаў усім! Спадзяюся, што ў будучыні Вялікдзень стане непадзельным, і ўсе хрысьціяне сьвету будуць сьвяткаваць яго разам.
Хрыстос Ускрос - сапраўды Ўскрос
Менск, Пасха Хрыстова 2015.
https://www.belaruspartisan.org/blogs/grachanikava/17150/