1 день войны 2 день войны 3 день войны 4 день войны 5 часть 6 часть 7 часть 8 часть 9 часть 10 часть 11 часть Дзеці (27 сакавіка-15 чэрвеня).
Калі я жыла ў Закарпацце і бадзялася пл Славакіі і Польшчы, нас пастаянна атачалі ўкраінскія дзеці. Уцекачы... якія ўцяклі з бацькамі ці бабулямі ад вайны, дзе зараз каля іх хат ідуць жорсткія баі... (Поўнач, Краматорск, Харкаў, Марыупаль, Адэса).
Адзін з экспанатаў выставы нашага фонду "Душа Украіны" аб гэтай жахлівай вайне
Спачатку яны існавалі недзе ўдалечыні ад мяне. Потым пазнаёмілася з жыўшымі па суседстве. Таму што яны лямантавалі па начах і не давалі спаць...
Потым я пачала праводзіць з імі сеансы астеопатыі і займацца ёгай і зарадкай. Дзецям гэта вельмі падабалася.
Іду па калідоры і 4-гадовая Аліса крычыць: "Вунь ёга ідзе!"
Па праўдзе кажучы, ад гэтых заняткаў я атрымлівала сапраўдны кайф! Нават пачала падумваць, каб асвоіць новую (8-ю ў сваім жыцці!) прафесію.
У Славакіі мы разводзілі з імі вогнішча і гулялі каля горнай рэчкі.
У Польшчы каталіся на веліках да возера.
Насця, Мілана, Ульяна, Мікіта, Кіра, Аліса, Глеб, Вераніка, Коля, Оля, Крысціян.
Вы дапамаглі мне ( як я - трошкі вам) пераносіць нягоды вайны і яшче - расстанне са сваімі дзецьмі. Мне побач з вамі было лягчэй на душы.
Дзякуй вам! Мірнага неба вам і найхутчэйшага вяртання дахаты!
Каля пасольства Украіны ў Празе