Jun 25, 2011 22:38
Прывітаньне! Маё імя - Тамаш. Так мяне назваў мой тата. Бабуля кажа, што маё імя ёсьць ва ўсіх мовах сьвету - у Беларусі я Тамаш, у Польшчы Томаш, у Чэхіі - Тумаш, у Германіі - Томас, у Расеі я б быў Фамой...
Я нарадзіўся 24 сакавіка (мой тата вельмі хацеў, каб маё нараджэньне супала з Днём Волі ў Беларусі, але я вырашыў што два сьвяты ў адзін дзень - гэта не так цікава:)
Сёньня быў першы дзень майго чацвертага месяца жыцьця. Я яшчэ зусім маленькі, таму мой дзёньнік за мяне вядзе мая мама. Яна вельмі спадяецца, што калі я падрасту, мне будзе цікава адкрыць гэты дзёньнік. А таксама яна спадзяецца, што тут яна і я знойдзем сабе новых сяброў!
Вітаю вас у маёй пясочніцы :)