Яраховіч знайшоў факт пра Барысевіча

Jun 11, 2016 01:50


Як казаў Алесь Ставер, каб любіць Беларусь нашу мілую, трэба ў розных краях пабываць (дарэчы, дзіўная справа - кампазітара І.Лучанка яшчэ так-сяк дзе-нідзе калі што трохі ведаюць, а пра аўтара верша А.Ставера - амаль ніколі нічога ніякага).
Насамрэч размова зараз пойдзе не пра песні, а пра вандроўкі і помнікі У.І.Леніну.
Ёсць у нас такія знаўцы беларускіх славутасцяў, якія больш вандруюць, чым жывуць, то бок жыццё іх моцнае, але вандроўна-колавае. Супраць іх ужо мыш у полі не шабуршыць, бо ў твар ведае. Кожную дзірку Беларусі ў самым высокім сэнсе гэтага слова аб'ехалі ды абглядзелі, усе млыны, муры, цэрквы і могілкі зафоткалі, таму зараз перайшлі на пошукі цікавостак накшталт канавязі каня (ці то палка) Блока. Здараецца, неспадзявана знойдуць Леніна, якога на ленінстатуес няма, дык не цураюцца, здымаюць і мне, як костку, кідаюць.
Вандроўнікаў трое - Сяргей valatsuga_by Яраховіч, яго баявая сяброўка Дыяна Трыфанава-Махамет ды гаспадар сайта "Фотаэнцыклапедзія Беларусі" Дзмітрый Іўчанка, а костак яны толькі за апошні месяц накідалі тузін - не тузін, але ж чэрапаў шэсць набярэцца.
г.п.Багушэўск, Сенненскі р-н, Віцебская вобл., Беларусь (скульптура была ўстаноўлена ў 1958 годзе каля будынка раённай бальніцы)


Канстантава, Сенненскі р-н, Віцебская вобл., Беларусь (1970 год устаноўкі, каля Дома культуры)


г.Орша, Віцебская вобл., Беларусь (бюст Леніна ўстаноўлены ў 1960 годзе на тэрыторыі лакаматыўнага дэпо па вул.Молакава). Дарэчы, гэта ўжо трэці знойдзены Ілліч у Воршы:


в.Астроўна (Островно), Бешанковіцкі р-н, Віцебская обл., Беларусь


в.Вусце (Устье), Аршанскі р-н, Віцебская вобл., Беларусь (у цэнтры вёскі, 1972 год)


в.Хайсы, Віцебскі р-н, Віцебская вобл., Беларусь (быў усталяваны на тэрыторыі птушкафабрыкі ў 1977 г.)


Пра кожнае мястэчка, дзе гэтыя помнікі У.І.Леніну знойдзены, можна было б напісаць шэсць допісаў паасобку, сплесці трыццаць восем баек і распавесці пуд усялякай лухты ў канспектыўным выглядзе, але ж гэтыя Іллічы кінуты на алтар жж у якасці ахвяры, каб падкрэсліць значэнне сэнсацыйнай знаходкі Валацугі ў кніжцы Валахановіча і Кулагіна "Дзержинщина: прошлое и настоящее":



Атрымліваецца, што першы помнік Леніну на Беларусі з'явіўся ні ў якім не ў Краснаполлі, а на радзіме шырока вядомага ў вузкіх колах вандроўнікаў Валацугі (С.Яраховіча) - у Койданаве (зараз г.Дзержынск Мінскай вобласці) яшчэ пры жыцці павадыра - ажно ў 1918 годзе.

Ленин, Устье, Константово, Островно, Хайсы, Орша, Богушевск

Previous post Next post
Up