Акцябрскія адметнасці

Feb 24, 2016 13:59


Толькі ў памяркоўных беларусаў гарадскі пасёлак Акцябрскі можа мець раённую газету "Чырвоны кастрычнік" і не чырванець пры гэтым, бо любы беларус  ведае, што жыццё і прэса - гэта розныя справы.
Але ж раней г.п.Акцябрскі наогул меў назву Рудабелка.
Кажуць, спрадвеку у тых мясцінах дзяды з жонкамі і жанатыя праўнукі жылі ў адной хаце, разам працавалі і вялі гаспадарку. Але потым зусім цяжка стала, таму вырашылі яны раздзяліцца на рамёслы. Пачаў каваль шукаць руду, знайшоў і крыкнуў: "руда белая!", таму такую назву населены пункт і атрымаў - "Рудабелка".
Ну, а пра паходжанне назвы "Акцябрскі" усе і так ведаюць - нізы не пажадалі, вярхі не вытрымалі, прыйшоў прывід камунізму ў Еўропу і апусціўся белым помнікам на гарады і вёскі Беларусі, сям-там і зараз стаіць (1953 год, г.п.Октябрьский, Гомельская обл., Беларусь)



Калі дадаць, што помнік у 1953 годзе ўсталёван не абы-дзе, і нават не на плошчы Леніна, а на пл.Партызанская, то ўсе астатнія адметнасці ды цікавосткі Акцябрскага відавочны. Гэта магілы ахвяраў фашыстаў у колькасці па-за межамі ўяўлення.
Іх шмат.
Іх процьма.
На сем тысяч насельніцтва з перасяленцамі - пяць брацкіх магіл з адпаведнымі помнікамі, дзьве мемарыяльныя дошкі, сцяна прысвячэння, а таксама помнік «Барацьбітам за Савецкую ўладу» насупраць выканкама.
Можа, з-за гэтага, не гледзячы на маляўнічую раку Нератоўку з мосцікамі праз шматлікія меліяратыўныя каналы, ніхто не называе г.п.Акцябрскі "Венецыяй Гомельшчыны".
А можа, з-за скунсаў. У Венецыі ж няма скунсаў?
Можа, іх і у Акцябрскім заапарку няма, але ж там так смярдзіць, быццам бы здохлі ўсе скунсы міру і менавіта ў гэтым заапарку пахаваны.

Ленин, Октябрьский

Previous post Next post
Up