Пра Барысаўскіх Ленінаў распавядаць і не дайсці да станцыі Печынскі - гэта як у Амерыцы пабыць і Тэхаса не пабачыць.
Печы - гэта не там, дзе хлеб пякуць, Печы - гэта дзе салдат... Ой, пра што гэта я, мне ж па статуце нічога такога ведаць пра вучэбку не паложана. Маўчу-маўчу, нічога ведаць не ведаю ні пра які мазутны Тэхас элітнага печназа, ні тым больш пра шпп спс, - ні пра 114, ні пра 12.
Крышку пра бігус мне можна распавядаць, бо справа ж кухонная.
Бігус у вучэбке ў Пячах так гатуецца. Бярэцца: абліцаваны пліткай басейн сауны - 1 штука, капуста - зашмат, байцы у ботах ад ОЗК - поўны нарад. Спосаб гатунку: таптаць і трамбаваць нагамі да смачнага стану, грузіць віламі ў насілкі з нержавейкі і цягнуць на кухню.
Здаецца, помнік У.І.Леніну там нейкі занадта напружаны погляд мае (вч Печи, г.Борисов, Минская обл., Беларусь)
Можа, пачуў пра апошняе здарэнне з хлопцам з Петрыкава, якога летам 2013 года ў Печы ў в/ч 43064б забралі, а 1 верасня ўжо дахаты адправілі. І не да жартачак, бо вярнуўся ў труне і гумовых сланцах.
Нічога-нічога, бо згодна са страшэннай ваеннай таямніцай, асноўная задача нашай беларускай арміі ў выпадку нападу - стрымліванне войскаў суперніка да падыходу саюзных войскаў.
Калі ёсць заўвагі, то гэта к дзеду.
ded_talach недзе гэты сакрэтны ззымак прыдбаў і да мяне выслаў.