Этна-гурт "Сёмуха" ў Литаратурным музеі

Oct 29, 2012 13:19

Заўтра, 30 кастрычніка 2012 года а 18-й гадзіне ў Дзяржаўным музеі
гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца імпрэза “Песня помніць…”,
прысвечаная фальклору ў творчасці беларускіх паэтэс другой паловы ХХ
стагоддзя.

У праграме мерапрыемства - выступленні паэтэс
Антаніны Хатэнкі, Галіны Каржанеўскай, Ніны Шкляравай, а таксама
самабытныя спевы этнагурта “Сёмуха”.

Вечарына ладзіцца ў
экспазіцыйнай зале, дзе прадстаўлена літаратурна-дакументальная выстава
“Апякункі паэтычных нябёсаў” (Жыццёвы і творчы шлях беларускіх паэтэс).

Месца
правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул.
М.Багдановіча, 13, Траецкае прадмесце).Кантактныя тэлефоны: (017)
334-56-21, 334-86-22.

Уваход вольны

Прыходзьце калі ласка!

выступление, Сёмуха, новости

Previous post Next post
Up