"Хадзі абдыму!"

Aug 24, 2011 12:08

Оригинал взят у valjaryna в "Хадзі абдыму!"
Стала сьведкам. Cёння па Менску хадзілі тры хлопцы: адзін у цішотцы супэрмэна, другі апрануты пад гопніка, трэці а-ля скін (і т.л. фрыза). У рукох трымалі каляровыя постэры "Хадзі абдыму!" і плакат са Шрэкам і яго сябруком Аслом у абдымках. Паказвалі плакаты праз дарогу сустрэчным дзяўчатам. Бальшыня дзяўчат падыходзіла і абдымалася-такі. З усімі трыма. Па чарзе. Калі заўважалі мянтоў - хлопцы ўсё згортвалі, а раптам. Такая вось асьцярожная беларуская амаль еўрапейская моладзь. Жыццё перамагае.

PS О, толькі што баця падказаў, што да яго з такой прапановай падыходзілі ў пачатку лета, праўда, дзеўкі:) Што за акцыя такая - мо хто ў курсе?

Previous post Next post
Up