(no subject)

Nov 01, 2012 09:54


Мяне няма - Індывідуальнасць - Адсутнасць

“Мяне няма”. Здумленне-пошук-вусцішша - шлях які пракладае Акудовіч у сваім знакамітым эссе - здаецца знаёмы амаль кожнаму. Хто ж хацяб раз не спрабаваў разабраць у сябе завалы культурных, сацыяльных ці якіх яшчэ пластоў, каб вынайсці самага апошняга і сапраўданага сябе. Вынайсці, зразумець і зрабіць яго подставай для рашэнняў, выбараў і г.д.. Хто ж не застываў у смяценні ад вынікаў гэтых раскопак. Што, праўда, толькі Акудовіч дарабіўшы працу мужна “аформіў” вынікі ў словы, ды яшчэ зрабіў гэтыя вынікі пачаткам роздуму пра Нішто і Адсутнасць. А ці можна з таго ж “выніку” ісці іншым шляхам?


Зараз на нашых семінарах метадалагічнай супольнасці мы спрабуем неяк сабрать і сістэматызаваць наробленае на больш як 15 год Культурнай палітыкі. І набыта не спецыяльна, але можа і не беспадстаўна, пачалі з “індывідуальнасці” (індывідульнасці ў метадалагічным падыходзе, зразумела). Дык вось здаецца менавіта гэтай катэгорыяй можна ўхапіць той самы “іншы шлях”, ад разумення, что “мяне няма”. Індывідуальнасць - гэта не проста “зборка” розных сацыяльных роляў , гэта “праца над сабой” падчас выкананнях гэтых роляў. У гэтай працы той самы “я” і з’яўляецца на свет. З’яўляецца, а не знаходзіцца. З’яўляецца, а можа і не з’явіцца, ці знікнуць, як толькі скончацца высілкі. А высілкі патрэбныя, каб утрымліваць ажно тры “месцы”: тое што зараз я ёсць (той склад культуры і грамацтва, наробленае), ролю ці пазыцыю якая “праігрываецца” тым, што я ёсць, і рэфлексію выканання. Адно што не кожная роля тут падыйдзе, ці хутчэй, не для кожнай ролі мае сэнс “працаваць над сабой”, перапрацоўваць чалавека-культурна-грамадскі “сховішча” для яе выканання. Тобок “індывідуальнасць” несупынная праца ў якой толькі і ўзнікае гэтае “я”, праца скончылася - і “мяне няма”.

Гэты іншы шлях можа падавацца “аптымістычнай затычкай” праблемы, як зараз кажуць - пазітыўным мысленнем. Але, не такі ўжо ён і пазітыўны, бо гэтаж пастаянная пераапрацоўка, адказ ад чагосці і не толькі. Гэта пастаяннае стварэнне таго, чаго яшчэ не было і што знікне. Стварэнне з адчуваннем часовасці і амаль беспадстаўнасці. Амаль, бо няма падставы ў “прыродзе”, яе нельга знайсці. Гэта як гульня, ці шмат гульняў для якіх мы выдумваем правілы і з усім драматызмам і адданасцю гуляем, ведаючы, часовасць і “зробленаць” рэальнасці. Але ніякай іншай (рэальнай реальнасці) проста няма. Сапраўднай рэальнасцю яна становіцца тады, калі мы забываемся пра “мяне няма” і перастаем адзяляць ролі ад сябе і працы над сабой для ролі.

І што дзіўна, што гэтая праца-стварэнне, здаецца, вельмі пасуе да той Адсутнасці, куды вышаўшы з “няма”, прыйшоў спадар Валяцін. “Адсутнае - гэта і тое, што яшчэ ніколі не было, і тое, што яшчэ пакуль толькі не з’явілася, і тое, што з’явілася ды знікла, і тое, што адно некалі з’явіцца, але, бадай, базавая складовая Адсутнага - гэта тое, што ніколі ўвогуле не з’явіцца… Вось жа сапраўды, скуль можа ўзнікнуць тое, чаго няма, і дзе пачатак таму, што не мае намеру пачынацца, як не ў Адсутным?!” Адчуванне Адсутнасці Акудовіча -  прастора для гульняў у якіх творыцца індывідуальнасць.

Previous post Next post
Up