(no subject)

Apr 20, 2012 15:19



Фота: Глеб ЛАБАДЗЕНКА


Улад Вялічка - старшыня міжнароднага кансорцыюму EuroBelarus. Два гады спадар Вялічка быў сустаршынём Кіруючага камітэту Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства. Гэтая структура будавала стратэгію ўдзела грамадзянскай супольнасці ва Усходнім партнёрстве.

Ужо 15 год Улад Вялічка займаецца праблемай стварэння ў Беларусі грамадзянскай супольнасці. Грамадзянская супольнасць - гэта людзі, якім “не ўсё роўна”, якія хочуць самі ўплываць на сваё жыццё, ствараць новае, вырашаць праблемы. Праўда, нетыповы вобраз беларуса? Зусім не пасуе да штучнага стэрэатыпа, навязанага нам: беларус абыякавы, памяркоўны, пасіўны… Ясна, што такім народам кіраваць прасцей! Тым часам Улад Вялічка не проста махае рукамі з крыкамі “у Еўропу, у Еўропу!” - а вельмі цвяроза глядзіць на рэчы і ацэньвае сітуацыю.

Гэта - галоўная прычына, каб вы прыйшлі на ягоную публічную лекцыю з цыкла “Urbi et Orbi” (”Гораду і Свету”). Лекцыя называецца правакацыйна: “Грамадзянская супольнасць і еўрапеізацыя Беларусі: Mission (im)POSSIBLE!” Адбудзецца яна 27 красавіка (пятніца) а 18.30 у “Арт Сядзібе”(Мінск, вул. Куйбышава, 22, ГД “Гарызонт”, 2-гі паверх, уваход вольны). Напярэдадні лекцыі мы пагутарылі з Уладам Вялічкам.
Previous post Next post
Up