Артур Клінаў: раман пра бунт асобы супраць усяго свету

Feb 28, 2011 14:31


Мастак-канцэптуаліст Артур Клінаў 24 лютага наведаў Гродна, каб прэзентаваць сваю найноўшую кнігу “Шалом” і адкрыць выставу здымкаў “Горад СОНца”. Творца распавёў пра першую такога кшталту рэкламную кампанію ў беларускай літаратуры, а таксама ўласна пра саму кнігу - наколькі яна аўтабіяграфічная, адкуль паўстала ідэя напісаць эксцэнтрычны раман, навошта герой кнігі надзеў на галаву шалом, якія ёсць варыяцыі тлумачэння "шалому" ў творы Клінава ды іншыя цікавосткі.
Пра ўсё гэта слухайце ў рэпартажы Аляксея Шоты з галерэі "Крыга" на радыё "Твой Стыль".

галерэя "Крыга", Культура, Прэзентацыі

Previous post Next post
Up