маю дыплом

Jun 30, 2010 16:41

 "Мы ў гэты дзень развітваемся з вамі. Наперадзе доўгі жыццёвы шлях, дзе вас будуць чакаць перашкоды і новыя настаўнікі. Рабіце правільны выбар, жывіце сумленна. У добры шлях"... Як па мне, дык дыпломы можна было б атрымаць і без гэтага ўсяго. Без сукенак, што няшчадна мнуцца, без панчох у гэтую спяоту, без маленькіх сумак, у якія нічога не ўлазіць. Без "а зараз вам праспявае..." і "а цяпер наш запрошаны госць...". Без "тэкс.. тры кветкі дэкану, тры - той, у чорным... дзе яшчэ пяць?". Без артыстычна выціснутых слёз і абяцанак для дурняў: "Я цябе ніколі не забуду! Мы будзем стэлефаноўвацца, і я назаву першую дачку тваім імем, а на 8 сакавіка буду дасылаць табе паштоўку, бо ты ж сяброўка...". Па праўдзе кажучы, я буду ўзгадваць і трымаць сувязь і пастаянна бачыцца добра калі з пяццю-шасцю з тых, хто быў са мной гэтыя пяць год. Як паказвае практыка, мы падтрымліваем сувязь з тымі людзьмі, якія могуць нам нешта даць: ці ў матэрыяльным, ці ў духоўным плане. 
Што тычыцца выкладчыкаў, то тут сітуацыя прыблізна тая ж. Тых, хто быў для мяне прыкладам, я не забуду ніколі. Тыя і самі ведаюць, як мы да іх ставімся. Але тыя, што дзяўблі нас бюракратызмам і ўлікам, што не давалі дыхаць, а потым равуць і заламваюць рукі пад гімн факультэта... Хай ім шчасціць, карацей. Я ўдзячна Вользе Уладзіміраўне Гніламёдай за тое, што навучыла прымяняць мозг па прызначэнні, Інзе Дзмітрыеўне Воюш - яна назаўсёды будзе нашай "зорнай" мамай, Ніне Мікалаеўне Нямковіч, шмат каму яшчэ...
Ніякіх шчымлівых пачуццяў у дачыненні да "бывай, БДПУ" не маю. Думаю, гэта звязана з тым, што я да канца лета не расстануся з універсітэтам: прапанавалі паўдзельнічаць у конкурсе навуковых прац выпускнікоў і магістрантаў. Таму прыйдзецца паездзіць на кансультацыі да навуковага кіраўніка.
А зараз перада мной галоўная задача - паступіць на платнае ў магістратуру (каб "скасіць" размеркаванне і вывучыць (наколькі гэта будзе магчыма) мову, бо польская ў мяне слабая). І яшчэ збіраюся асіліць сферу турыстыкі. Карацей, планы ёсць.

 
Тры нязменныя ўбобікі, якіх памятаць я буду 100%: Улляна Жылко, я, Алена Грабоўская (першы раз называю па імені)))


Вася фатаграфавала ўрачысты момант. 


Я і Ксю дажоўваем граніт навукі


З Інгай Дзмітрыеўнай. Любім яе. Я, Надзя, І.Д., Каця, Ксю.
 

вучоба, успаміны, універсітэт

Previous post Next post
Up