(no subject)

May 09, 2010 18:02

Дзядуля нарадзіўся ў 39-м. Зразумела, што як ён ні рваўся, а ваяваць яго не пусцілі.
А вось дзедава брата, Алеся, ніхто ўтрымаць не змог. Ён, пачуўшы аб пачатку вайны, адразу запісаўся ў добраахвотнікі. Апошні ліст ад яго прыйшоў ў верасні 42-га: ён ляжаў у медсанбаце з прабітай нагой.
Яго расстралялі, бо ў палон з параненай нагой не бралі.
Мой прадзядуля пабываў  і на "нашай вайне" (як кажа дзядуля), і на Японскай.
Ваяваў і бацька маёй бабулі, чыёй паменшанай копіяй (знешне) я і з'яўляюся.
А я пакуль не ваявала. Але мне падаецца, што пакуль. 

успаміны, сям'я

Previous post Next post
Up