Успаміны аб цёплым

Jan 07, 2008 23:00

Што такое цуд?
Калі ты прыязджаеш у да жаху халодны пакой, дзе цябе чакае толькі сапсаваная салата ў халадзільніку і няма інтэрнэту...
А там- пошта. Тая, што невядома адкуль ўзялася. Канверцікі з пажаданнямі.... Цуд.
Свечкі- як быццам бы хтосьці ведаў, што мне будзе халодна ў гэтым пакоі... Шампанскае- як бы хтосьці ведаў, што мне будзе... вельмі халодна...
І адчуванне- што пакой зусім не халодны, што Новы год працягваецца, што засталося яшчэ трошкі цудаў, але яны ёсць- і якая розніца, колькі іх...
Успаміны, якім няма яшчэ тыдня...

Менск, вечар

Previous post Next post
Up