Jan 06, 2008 19:46
Вярнулася... стомленая.
Даволі паспяхова здадзены іспыт, святкаванне Новага года( версіі 2.1), танцы...(ніколі не думала, што магу паўночы не проста правесці на нагах, а пры гэтым танцаваць...)
Праваднік, які праставіў мне гарбату...
І адчуванне поўнай самоты.
Сон, прарочы, збыўся.
Вельмі хочацца, каб мяне хтосьці пакахаў. Але ў сапраўднасць гэтага я не веру- дарослая.
Вось так і праходзяць мае ночы- да чатырох я не сплю, слухаю музыку, слухаю, як дыхаюць людзі побач, але... не тое.
А каб тое- можа, і не трэба.
самота,
сум